МАМА, ТАТА, ДАВАЙЦЕ ГУЛЯЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ!
Скажы па-беларуску: ДЕВОЧКА, МАЛЬЧИК, ПАПА, БАБУШКА, ДЕДУШКА.
- Пакажыце, хто як працуе: КАВАЛЬ, ЦЫРУЛЬНIК, МАЛЯР, ЦЕСЛЯР.
- Гульня-iмiтацыя: Бусел ходзiць па балоце, Матылек пералятае з кветкi на кветку, Мядзведзь лапамi адганяе аваднеў.
- Гульня «Якi, якая, якое» ЛIМОН – кiслы, ЦУКЕРКI – салодкiя, АБАРАНКI – мяккiя, ЯБЛЫК – духмяны.
Гульня «Хто – цi што».
Уважлiва паглядзець i адказаць на пытаннi па-беларуску.
Дзяўчынка (сумная) - вяселая
Яблык (кiслы) - салодкi
Цукеркi (горкiя) – салодкiя
Сукенка (запзцканая) – чыстая
Кураня (вялiкае) - маленькае
Заяц (храбры) – баязлiвы
Птушкi (чорныя) – белыя
Кошык (поўны) – пусты
ВЫВУЧАЕМ РОДНУЮ МОВУ
Васіль Вітка: Лічылка.
Раз, два, тры, чатыры -
Зайчык вушы натапырыў.
Ідзе з лесу воўк, воўк
І зубамі: шчоўк, шчоўк.
Мы схаваемся ў кусты:
Зайка, я, і ты, і ты.
Ты ж, ваўчына, пачакай,
Як схаваемся - шукай.
ГУЦЫЦЬ РОДНАЯ МОВУА
Ніл Гілевич
Я – беларус, я нарадзіўся
На гэтай казачнай зямлі,
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх
Адвеку прашчуры жылі.
Я – беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае імя:
Аб добрай славе Беларусі
У свеце знаюць нездарма!
Я – беларус, і хоць сягоння
Яшчэ малы, але скажу:
Я родам з племя непакорных
Я перад бядой не задрыжу!