Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 4 человека

ГІСТОРЫЯ, ТРАДЫЦЫІ, ДАСЯГНЕННІ ЎСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ

Дата: 17 октября 2022 в 10:31, Обновлено 3 января в 10:59

Летапіс Зарэчанскага дзіцячага сада Рагачоўскага раёна

      Змяняецца час, мяняюцца людзі, але адно бясспрэчна - мы павінны ведаць гісторыю таго, што нам дорага і блізка. Мы павінны паважаць працу людзей, якія стаялі ля самых вытокаў, якія так беражліва захоўвалі для нас увесь назапашаны вопыт і ўсталяваныя гадамі традыцыі.
  Увесну 1984 года будынак дзіцячага садка "Каласок" саўгаса "Станькаўскі" Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці адчыніў дзверы для сваіх выхаванцаў. Многае яшчэ, вядома, трэба было зрабіць. Калектыву дзіцячага садка прыйшлося папрацаваць, каб новы будынак стаў прыгожым і ўтульным. Першым загадчыкам стала Карзюкова (Шацава) Алена Іванаўна, першым выхавальнікам Міронава (Лапаткова) Святлана Фёдараўна, выпускніцы Рагачоўскага педагагічнага вучылішча.
     Дзіцячы сад быў разлічаны на дзве рознаўзроставыя групы. Спачатку працавала адна група, праз год, у 1985 годзе, была адкрыта і другая, выхавальнікам у якой стала Крапіцкая (Каморнікава) Валянціна Фёдараўна. Бацькі выхаванцаў спакойна працавалі, ведаючы, што іх дзеці ў надзейных руках.
     Час бяжыць няўхільна наперад, адны дзеці змяняюцца іншымі, мяняўся і калектыў. Так, з 1986 года дзіцячы сад узначаліла Глушакова (Бажанкова) Галіна Васільеўна. А восенню 1986 года дзіцячы сад папоўніўся новымі выхаванцамі, якія пераехалі з зоны, пацярпелай ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама новымі супрацоўнікамі.
   Увесну 1991 года дзіцячы сад быў адпраўлены для аздараўлення ў адзін з санаторыяў горада Адэса (Украіна). Пуцёўкі былі вылучаныя прафсаюзнай арганізацыяй саўгаса "Станькаўскі" у главе з дырэктарам Ліхтаровым Валянцінам Канстанцінавічам.

     Так праляцела 10 гадоў працы дзіцячага садка "Каласок". За гэты час было 10 выпускаў выхаванцаў дзіцячага садка, якія сталі  паважанымі людзьмі. Сярод іх ёсць і такая выдатная асоба, як Глушакоў Міхаіл Аляксандравіч. У 2007 годзе ён скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання з адзнакай, мае навуковую ступень кандыдата тэхнічных навук, дацэнт (абараніў кандыдацкую дысертацыю ў 27 гадоў). У дадзены момант працуе намеснікам дырэктара па мадэрнізацыі і развіцці прадпрыемства Горацкага малочнага камбіната.
      У 1991 годзе было створана ААТ "Селекцыйна-гібрыдны цэнтр "Зарэчча", а вясной 1994 года дзіцячы сад "Каласок" быў зачынены ў сувязі з ліквідацыяй саўгаса "Станькаўскі". Ужо ў лістападзе 1994 года з праектнай магутнасцю 240 месц быў адкрыты новы яслі-сад "Церамок". На сённяшні дзень ва ўстанове функцыянуе 3 рознаўзроставыя групы дзіцячага саду і 3 пачатковых класа Станькаўскай базавай школы. Працягвае сваю дзейнасць як кіраўнік Глушакова Галіна Васільеўна. Ва ўстанове дашкольнай адукацыі працуюць творчыя педагагічныя работнікі, якія стваралі і ствараюць умовы для развіцця дзяцей. За 28 гадоў існавання дзіцячага сада ёсць ужо і ветэраны педагагічнай працы - Грышуціна (Коўзелева) Наталля Леанідаўна, Сакун (Траян) Ніна Мікалаеўна, Міронава (Лапаткова) Святлана Фёдараўна, Лісіменка (Афанасенка) Ала Уладзіміраўна, Глушакова (Бажанкова) Галіна Васільеўна. Некаторыя выхаванцы вярнуліся ў калектыў ужо ў якасці педагагічных работнікаў - Кудасава (Лісіменка) Вікторыя Дзмітрыеўна, Лісікава (Канцавая) Вікторыя Анатольеўна, Дзудзіла (Пугач) Вольга Ігараўна.

        Сярод выпускнікоў дзіцячага сада ёсць Вашчанка Дзяніс Мікалаевіч, майстар спорту міжнароднага класа, трэнер-выкладчык цэнтра алімпійскага рэзерву г.Жлобін. У 2015 годзе заняў 2 месца на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў (С2, 1000м) (Баскаў, Румынія), у 2016 – 2 месца на чэмпіянаце свету сярод юніёраў (С2, 1000м) (Заслаўе, Беларусь), 1 месца на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў (С2, 1000м) (Плоўдзіў, Балгарыя). З 2016 года з'яўляецца стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

      Таксама паважаным чалавекам з'яўляецца і яшчэ адзін выпускнік нашай установы - Плескуноў Вадзім Валер'евіч. Ён скончыў Беларуска-Расійскі ўніверсітэт г.Магілёва, з 2020 года займае пасаду старшыні Рагачоўскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў АПК.
    За гады працы Зарэчанскі дзіцячы сад неаднаразова ўзнагароджваўся дыпломамі лепшай ўстановы года. У 2016 годзе дыпломам 2 ступені адзначана прафсаюзная арганізацыя ў асобе старшыні Лісіменка (Зазерскай) Марыны Іванаўны. Дыпломам раённага выканаўчага камітэта ў 2018 годзе за перамогу ў намінацыі "Лепшы па прафесіі" ўзнагароджвалася выхавальнік Кудасава Вікторыя Дзмітрыеўна, а ў 2020 - памятнай статуэткай «За дасягненні ў выхаванні дзяцей». Загадчык Глушакова Галіна Васільеўна мноства разоў ганаравалася ўзнагародамі за высокія дасягненні ў працы як асабіста, так за працу ўсяго калектыва. 
     Сёння, азіраючыся назад, можна з упэўненасцю сказаць, што амаль 40 гадоў жыцця дзіцячага сада - гэта плённыя гады карпатлівай штодзённай працы некалькіх пакаленняў людзей па выхаванню маленькіх грамадзян нашай краіны. Увесь калектыў стабільна працуе і кожны з работнікаў уносіць свой пасільны ўклад у развіццё ўстановы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.