Віртуальныя музеі

Дата: 14 сентября 2017 в 11:45, Обновлено 1 февраля 2024 в 21:43

Дзяржаўны мемарыяльны комплекс "Хатынь"

Ні на адной самай падрабязнай геаграфічнай карце вы не знойдзеце сёння гэтай беларускай вёскі. Яна была знішчана фашыстамі 22 сакавіка 1943 года. Трагедыя Хатыні — адзін з тысяч фактаў, што сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі, якую ажыццяўлялі нацысты на працягу ўсяго перыяду акупацыі. Сотні падобных трагедый адбыліся за тры гады акупацыі (1941-1944 гг) на беларускай зямлі.

Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" 

З пачаткам баявых дзеянняў 22 чэрвеня 1941 года Брэсцкая крэпасць стала самым арганізаваным участкам абароны ў раёне г. Брэста. Знаходзячыся ў акружэнні, выпрабоўваючы востры недахоп боепрыпасаў, медыкаментаў, харчавання і вады, воіны Брэсцкага гарнізона і члены іх сем'яў праявілі выключную стойкасць і мужнасць. Арганізаваная абарона Брэсцкай крэпасці працягвалася да канца чэрвеня 1941 года.

Музейны комплекс старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій

Музей «Дудуткі» знаходзіцца ў 40 кіламетрах ад г. Мінска, у Пухавіцкім раёне, размешчаны ў маляўнічым месцы побач з ракою Пціч у 1,5 кіламетрах ад в. Дудзічы. Дудуткі ўпершыню згадваюцца ў летапісах у XI ст. меркавана ў гэтых месцах праходзіла сухапутная дарога, якая вядзе да Полацка, па якой на думку даследчыкаў і паводле «Слова пра паход Ігараў", полацкі князь Усяслаў Чарадзей праскакаў " ваўком да Нямігі з Дудутак, даведаўшыся пра аблогу старажытнага Мінска..."

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту адносіцца да тыпу музеяў пад адкрытым небам або музеяў-скансэнаў. Музеі гэтага тыпу – гэта адна з формаў захавання і паказу помнікаў гісторыі і культуры ў блізкім да натуральнага асяроддзі. Як музей, які дэманструе народную, традыцыйную культуру краіны ў адзінстве яе рэгіянальных і лакальных асаблівасцей, Беларускі скансэн адносіцца да музеяў этнаграфічнага комплекснага профілю рэспубліканскага значэння. Беларускі скансэн адносна малады ў параўнанні з аналагічнымі музеямі свету. Ён быў адчынены ў 1976 годзе. Важным элементам экспазіцыі музея пад адкрытым небам з’яўляецца ландшафт, які дапаўняе фауна  музея і робіць яе яшчэ больш аўтэнтычнай. У музеі можна сустрэць як дзікіх жывёл, так і хатніх. Нядаўна ў музеі з'явілiся новыя жыхары i колькасць iх будзе пашырацца. Наведвальнікі могуць убачыць коней, козачак, гусей, сабак і катоў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.