15.05.2026

Загадчык Кудасава В.Дз. і старшыня ППА ДУА "Зарэчанскі дзіцячы сад Рагачоўскага раёна" Дзудзіла В.І. прымалі удзел у 16 раённай спартакіядзе і святкаванні Дня фізкультурніка ў аг. Ціхінічы
01.05.2026

У Рагачове адбыўся ўрачысты сход, прымеркаваны да свята 1 Мая - Дня працы. Падчас мерапрыемства, на якім ушаноўвалі найлепшых работнікаў рэгіёну. Сярод іх апынулася Лісіменка Марына Іванаўна, выхавацель дашкольнай адукацыі, член прафсаюзнага камітэту. Больш за 30 гадоў Марына Іванаўна прысвяціла адукацыі, праходзячы гэты шлях дастойна і ўпэўнена. 17 з іх яна была апорай для калектыву, узначальваючы пярвічную прафсаюзную арганізацыю ДУА "Зарэчанскі дзіцячы сад Рагачоўскага раёна". Калегі шануюць яе за спагадлівасць, мудрасць і рэдкі дар - бачыць за лічбамі і дакументамі жывых людзей, заўсёды знаходзячы правільныя словы і рашэнні. Марына Іванаўна - прыклад таго, як можна шчыра любіць сваю працу і аб'ядноўваць аднадумцаў. Шчыра віншуем!!!
23.01.2026

Вынікі года і погляд у будучыню: сёння ў нашым дзіцячым садзе адбыўся важны прафсаюзны сход.
Сход прайшоў пры ўдзеле старшыні раённай арганізацыі прафсаюза Янчанка І.А., і ён стаў ключавым момантам для падвядзення вынікаў нашай сумеснай працы за мінулы 2025 год.
У ходзе сходу была заслухана і зацверджана падрабязная справаздача аб рабоце прафсаюзнага камітэта, якая асвятліла ўсе напрамкі нашай дзейнасці: ад абароны сацыяльна-працоўных правоў супрацоўнікаў да арганізацыі культурна-масавых мерапрыемстваў. Таксама была прадстаўлена справаздача рэвізійнай камісіі аб фінансавай дзейнасці.
Асаблівая ўвага была нададзена пытанню аб заключэнні новага калектыўнага дагавора. Мы абмеркавалі ключавыя палажэнні, якія былі зацверджаны, каб забяспечыць найлепшыя ўмовы працы і сацыяльную абарону для кожнага члена нашага калектыву.
Праца працягваецца! Упэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы дасягнем усіх пастаўленых мэт.
12.12.2025

Калектыў Зарэчанскага дзіцячага сада Рагачоўскага раёна актыўна падключыўся да фотачэленджа "Рэтрапогляд у Новы год"
Калі наступаў гэты чароўны час, свет навокал ператвараўся ў казку. З маленства чакалі навагоднюю ноч, калі дом напаўняўся водарам ёлкі, а ў паветры адчувалася радаснае хваляванне. Як жа было прыемна збіраць сям’ю вакол святочнага стала, дзе нас чакалі смачныя стравы і салодкія прысмакі. А потым, калі зазвоняць куранты, мы з захапленнем разрываем паперу на падарунках, смяёмся і абменьваемся пажаданнямі Сёння, глядзячы на нашы ўспаміны, хочацца захаваць гэтую магію для наступных пакаленняў.Н яхай кожны Новы год будзе напоўнены шчырасцю, радасцю і любоўю!
01.10.2025

Сардэчна віншуем Вас з Днём сталых людзей!
У гэты асаблівы дзень мы хочам падзякаваць вам за вашу любоў, клопат і мудрасць.
Вы — сапраўдныя скарбы для нас і нашых дзяцей.
Няхай кожны дзень прыносіць вам радасць, цяпло і шчасце.
Мы вельмі цэнім усё, што вы робіце для нас і нашых дзяцей.
Жадаем здароўя, доўгіх гадоў жыцця і шмат светлых момантаў!
08.05.2025

Напярэдадні дня Перамогі выхаванцы нашай установы сумесна са старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУА "Зарэчанскі дзіцячы сад Рагачоўскага раёна" наведалі з віншаваннем былога непаўналетняга вязня канцлагеря "Азарычы" Усцінаву Хрысціну Іванаўну, 1926 года нараджэння. Яна расказала дзецям пра нягоды, якія давялося выпрабаваць у ваенны час. Але Хрысціна Іванаўна перажыла вайну, стала выдатнай маці пяцёрых выдатных дзяцей і шмат гадоў адпрацавала настаўнікам у школе.Д зеці прачыталі вершы, праспявалі песні, пажадалі Хрысціне Іванаўне моцнага здароўя і мірнага неба над галавой, а таксама ўручылі памятную паштоўку.
26.01.2025

Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУА "Зарэчанскі дзіцячы сад Рагачоўскага раёна" Лісіменка М.І. прымае ўдзел у галасаванні ў асноўны дзень.
-Я заўсёды хаджу на выбары, бо лічу, што кожны чалавек нашай краіны, які мае права галасаваць, павінен скарыстацца гэтым правам. Ад нашага выбару залежыць незалежнасць і росквіт нашай Беларусі!
07.11.2024

Члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі "Зарэчанскі дзіцячы сад Рагачоўскага раёна" здзейснілі займальнае падарожжа ў Жылічскі гістарычны комплекс-музей. Жылічскі палац, сядзіба Булгакаў, «другі Нясвіж»... Як толькі ні называюць гэта месца! І цалкам справядліва – архітэктурны комплекс дзівіць прыгажосцю і маштабамі. Падчас экскурсіі цікава і з падрабязнасцямі распавядаюць пра гісторыю стварэння комплексу, яго няпросты лёс, а таксама пра род Булгакаў, дзякуючы якому ў Магілёўшчыне зараз ёсць такая архітэктурная жамчужына. Хацелася б адзначыць, што культурна-адукацыйная і экскурсійна-турыстычная дзейнасць прафсаюзнай арганізацыі - важны элемент у павышэнні агульнага ўзроўню развіцця членаў прафсаюза, набыцці незабыўных уражанняў, аднаўленні сіл, магчымасць набыцця новых сяброў сярод калег і знаёмства з выдатнымі месцамі, гісторыяй і культурай нашай роднай зямлі
14.10.2024

Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі "Зарэчанскі дзіцячы сад Рагачоўскага раёна" Лісіменка Марына Іванаўна разам з загадчыкам установы Глушаковай Галінай Васільеўнай павіншавалі шматдзетных маці, членаў прафсаюза з Днём маці, уручыўшы ім памятныя падарункі са словамі віншаванняў. З Днём Маці і добрых пажаданняў!
10.10.2024

Штогод у кастрычніку ў нашай установе праводзіцца акцыя "Сям'я асаблівага клопату". Ужо па традыцыі калектыў дзіцячага сада, пры ўдзеле старшыні прафсаюзнага камітэта Лісіменка М.І., дапамагае тым, каму цяжка, хто мае патрэбу ў падтрымцы і дапамозе. І ў гэтым годзе мы пераканаліся, што нават невялікія дзеянні могуць прынесці вялікую карысць і радасць. Дзякуем усім, хто прыняў удзел у акцыі і дапамог зрабіць яе такой цёплай і душэўнай!
01.10.2024

1 кастрычніка ў Міжнародны дзень пажылых людзей калектыў і прафсаюзны камітэт нашай установы павіншавалі ветэранаў працы!
24.01.2024

24 студзеня адбыўся справаздачна-выбарны сход у першаснай прафсаюзнай арганізацыі ДУА "Зарэчанскі дзіцячы сад Рагачоўскана раёна"У. ходзе сходу былі падведзены вынікі работы за справаздачны перыяд і вызначаны задачы на перспектыву.З ноў абраным старшынёй стала Лісіменка Марына Іванаўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі.П адзяка за высокі ўзровень развіцця сацыяльнага партнёрства і садзейнічанне прафсаюзу у рабоце па абароне сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў членаў галіновага прафсаюза ад Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі аб'яўлена загадчыку Глушаковай Галіне Васільеўне.С таршыня Рагачоўскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Янчанка І.А. павіншавала Марыну Іванаўну з абраннем, а таксама аб'явіла падзяку Рагачоўскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі за паспяховае кіраўніцтва першаснай прафсаюзнай арганізацыяй.