Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

АДНО АКНО

Дата: 13 мая 2016 в 11:37, Обновлено 15 ноября в 11:47

ГРАФІК асабістага прыёму грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб на 2024 год у галоўным упраўленні адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта

ГРАФІК правядзення асабістага прыёму грамадзян кіраўніцтвам Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта і Рагачоўскага раённага Савета дэпутатаў на лістапад 2024 года

ГРАФІК прыёму грамадзян кіраўнікам аддзелу адукацыі Рагачоўскага райвыканкама

ГРАФІК прыёму па асобых пытаннях

ПЕРАЛІК адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнай установай адукацыі "Зарэчанскі дзіцячы сад Рагачоўскага раёна" па пісьмовых або вусных заявах грамадзян 

З 2 студзеня 2023 г. уступіў у дзеянне з дапаўненнямі і змяненнямі Закон Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" (рэд. ад 28.06.2022), які ўстанаўлівае падачу ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі электронных зваротаў і атрыманне адказаў (апавяшчэнняў) на іх з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб (сістэма ўліку і апрацоўкі зваротаў).

Доступ карыстальнікаў да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) Рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб

 Для заяўнікаў доступ да сістэмы, а таксама выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў бясплатны. У грамадзян, іх прадстаўнікоў або юрыдычных асоб не будуць браць згоду на прадстаўленне звестак аб іх зваротах вышэйстаячым арганізацыям, іншым дзяржорганам і дзяржарганізацыям, калі гэтыя звесткі спатрэбяцца для разгляду зваротаў.

Паважаны наведвальнік!

Перш чым задаць сваё пытанне прапануем азнаёміцца ​​з адказамі на пытанні, якія найбольш часта задаюць у рубрыках «Часта задаюць пытанні», «Адказы на электронныя звароты, якія носяць масавы характар», «Адказы на пытанні, якія паступілі на сайт vsebel.by».

Электронны зварот застаюцца без разгляду, калі ў ім:

  • выкладаецца сутнасць праз спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы;
  • змяшчаецца нечытэльны тэкст;
  • ужываюцца нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы (абз. 11 п. 16 арт. 1 Закона N 176-З).

На электронны зварот будзе накіраваны пісьмовы адказ (пісьмовае апавяшчэнне), толькі калі пра гэта папросіць заяўнік (абз. 13 п. 16 арт. 1 Закона N 176-З).

Электронны зварот грамадзяніна, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка (далей - грамадзянін) у абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выклад сутнасці звароту.

Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • поўнае найменне юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.