Ва ўсім свеце штогод 28 красавіка адзначаецца Сусветны дзень аховы працы

Дата: 29 апреля в 13:34

Тэма Сусветнага дня аховы працы ў 2026 годзе: «Пазітыўнае псіхасацыяльнае працоўнае асяроддзе: шлях да дабрабыту работнікаў і моцнай арганізацыі»

Міжнародная арганізацыя працы (МАП) адзначае 28 красавіка Сусветны дзень аховы працы ў мэтах садзейнічання прадухіленню няшчасных выпадкаў і захворванняў на працоўных месцах ва ўсім свеце.

Гэтая інфармацыйна-тлумачальная кампанія заклікана прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем у галіне аховы працы і да росту колькасці траўм, захворванняў і смяротных выпадкаў, звязаных з працоўнай дзейнасцю. Ва ўсіх рэгіёнах свету ўрады, прафсаюзныя арганізацыі, арганізацыі работадаўцаў і спецыялісты-практыкі ў галіне аховы працы арганізуюць мерапрыемствы да Сусветнага дня.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.