Арганізацыя жыццядзейнасці дзяцей у дашкольнай установе
Для таго, каб забяспечыць выхаванцам эмацыйна і фізічна камфортнае знаходжанне ва ўстанове дашкольнай адукацыі, неабходна:
- стварыць умовы для актыўнай, здаровай жыццядзейнасці дзяцей (развіццё дзіцяці праз судакрананне з развіваючым і развіваючымся асяроддзем і самастойнае асваенне гэтага асяроддзя);
- забяспечыць аптымальнае спалучэнне тэмпературы паветра і адзення дзіцяці, максімальнае знаходжанне дзяцей на паветры, рацыянальную арганізацыю сну;
- забяспечыць збалансаванае чаргаванне ўсіх відаў дзіцячай дзейнасці, індывідуалізацыю і дыферэнцыяцыю рэжымных працэсаў з улікам фізічнага, псіхічнага, маральнага здароўя дзяцей;
- забяспечыць аптымальны рухальны рэжым;
- забяспечыць правядзенне рухомых гульняў з дапаможнікамі і без іх (народныя, карагодныя, гульні з бегам, са скачкамі, кіданнем, лажаннем, поўзаннем, на арыенціроўку ў прасторы, гульні-імправізацыі;
- стварыць умовы дыля развіцця рухальнай творчасці;
- забяспечыць увядзенне рэжыму разгрузкі пазваночніка;
- забяспечыць папярэджанне ператамлення і эмацыйнай напругі на працягу ўсяго дня.
О работе районного консультационного пункта
