У склад бацькоўскага камітэта на 2025/2026 навучальны год уваходзіць 5 чалавек, законныя прадстаўнікі выхаванцаў рознаўзроставыя груп дзіцячага сада.
Палажэнне аб бацькоўскім камітэце - https://docs.google.com/document/d/1u5Hw9GRMEqxuLUN5QzmnmrtSJBYJlnqU/edit
Чым займаецца апякунскі савет, а чым — бацькоўскі камітэт?
Апякунскі савет - гэта орган самакіравання, які можа стварацца ва ўстанове адукацыі, каб дапамагаць з развіццём матэрыяльна-тэхнічнай базы, прыцягваць фінансаванне і паляпшаць умовы вучобы і працы. І нельга асацыяваць яго працу выключна з рамонтамі або купляй абсталявання-задачы куды шырэй. Рашэнне аб стварэнні савета прымае ініцыятыўная група (гэта справа выключна добраахвотная!) і ўзгадняе з кіраўніком школы або садка, а ў яго склад звычайна ўваходзяць бацькі, педагогі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і шэфскіх арганізацый. У выпадку парушэнняў закона дзейнасць апякунскага савета можа быць спыненая па ініцыятыве кіраўніка ўстановы адукацыі.
Для бацькоўскага камітэта задачы іншыя: ён павінен ўзаемадзейнічаць з педагагічным калектывам у прафілактыцы правапарушэнняў сярод падлеткаў, прапагандзе традыцый установы адукацыі, распаўсюджванні лепшага сямейнага вопыту. Прычым у членаў камітэта ёсць права выносіць на абмеркаванне па сваёй ініцыятыве або па просьбе іншых бацькоў пытанні, звязаныя з паляпшэннем працы школы або дзіцячага саду. Але грошы на патрэбы ўстановы адукацыі бацькоўскі камітэт прыцягваць не можа: гэты момант выразна прапісаны ў 2016 годзе ў Палажэнні аб бацькоўскім камітэце. Выключэнне-выхаваўчыя і культурныя мерапрыемствы накшталт паходу ў тэатр ці паездкі на экскурсію: тут бацькоўскі камітэт сам вырашае ўсе арганізацыйныя нюансы.
Як яны ўзаемадзейнічаюць?
Абодва органа самакіравання павінны цесна супрацоўнічаць адзін з адным, а каардынуюць іх працу кіраўнік установы адукацыі і яго намеснікі. Паколькі стварэнне абодвух-справа добраахвотная, у некаторых установах адукацыі цалкам дастаткова толькі аднаго, як, скажам, у малакамплектных садках. Праца апякунскага савета проста абавязаная быць максімальна празрыстай: на інфармацыйных стэндах, сайтах устаноў адукацыі павінна быць рубрыка, прысвечаная яго дзейнасці. Кожны бацька мае права ведаць, хто ўваходзіць у склад савета, што плануецца зрабіць за год, колькі пералічана сродкаў і куды яны выдаткаваныя.
Арганізацыя работы бацькоўскага камітэта на працягу года:
1) умацаванне сувязяў паміж сям'ей і установай дашкольнай адукацыі;
2) садзейнічанне ў стварэнні ўмоў для выхавання і навучання выхаванцаў;
3) удзел у акцыях, аглядах-конкурсах, выставах;
4) удзел у распаўсюджванні лепшага сямейнага вопыту.