Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Хутка ў школу

Дата: 24 мая 2016 в 13:42, Обновлено 19 апреля 2022 в 07:56

Гатоўнасць  дзіцяці да навучання ў школе

Гатоўнасць да навучання ў школе разглядаецца на сучасным этапе развіцця псіхалогіі як комплексная характарыстыка дзіцяці, якая дазваляе  раскрыць  ўзроўні развіцця псіхалагічных якасцеў, якія з'яўляюцца найбольш  важнымі  перадумовамі для нармальнага  ўключэння   дзіцяці ў новае сацыяльнае асяроддзе і для фарміра­вання навыкаў навучальнай  дзейнасці.

Фізіялагічная гатоўнасць дзіцяці да школы.

Гэты аспект азначае, што дзіця павінна быць гатова да навучання ў школе фізічна: стан яго здароўя павінен дазваляць паспяхова засвойваць адукацыйную пра­граму. Фізіялагічная гатоўнасць мае на ўвазе развіццё дробнай маторыкі (пальчыкаў), каардынацыі рухаў. Дзіця павінна ведаць, у якой руцэ і як трэба трымаць ручку. А так­сама дзіця пры паступленні ў першы клас павінна ведаць, выконваць і разумець важ­насць выканання асноўных гігіенічных нормаў: правільная поза  за сталом, постаць і т. п.

Псіхалагічная гатоўнасць дзіцяці да школы.

Псіхалагічны аспект складаецца з трох кампанентаў:

1) інтэлектуальная гатоўнасць;

2) асобасная і сацыяльная гатоўнасць;

3) эмацыянальна-валявая гатоўнасць.

 1. Інтэлектуальная гатоўнасць да школы азначае:

- да першага класа ў дзіцяці павінен быць запас пэўных ведаў (гаворка пра іх пойдзе ніжэй);

- дзіця павінна арыентавацца ў прасторы, гэта значыць,  ведаць, як прайсці ў школу і назад, да крамы і гэтак далей;

- дзіця павінна імкнуцца да атрымання новых ведаў, гэта значыць, яно павінна быць дапытлівым;

-дзіця павінна ў адпаведнасці ўзросту мець  пэўны ўзровень развіцця памяці, маўлення, мыслення.

2. Асобасная і сацыяльная гатоўнасць мае на ўвазе наступнае:

- дзіця павінна быць камунікабельным, гэта значыць, умець мець зносіны з аднагодкамі і дарослымі;

- у зносінах не павінна выяўляцца агрэсія, а пры спрэчцы з іншым дзіцем павінна ўмець ацэньваць сітуацыю і шукаць выйсце з праблемнай сітуацыі;

- дзіця павінна разумець і прызнаваць аўтарытэт дарослых;

- талерантнасць – цярплівасць: цярплівыя, памяркоўныя, паважлівыя адносіны да перакананняў, поглядаў, меркаванняў іншых людзей;

- эмпатыя – здольнасць паставіць сябе на месца іншага чалавека, зразумець яго, умець спачуваць, суперажываць;

- маральнае развіццё: дзіця павінна разумець, што добра, а што - дрэнна;

- дзіця павінна прымаць пастаўленую педагогам задачу, уважліва выслухваючы, удакладняючы незразумелыя моманты, а пасля выканання задання дзіця павінна адэк­ватна ацэньваць сваю працу, прызнаваць і выпраўляць  свае памылкі, калі такія маюцца.

3. Эмацыянальна-валявая гатоўнасць дзіцяці да школы мае на ўвазе:

-  матывацыя: разуменне дзіцем, дзеля чаго яно ідзе ў школу, важнасць наву­чання;

- наяўнасць цікаўнасці да навучэння і атрымання новых ведаў;

- здольнасць дзіцяці выконваць заданне, якое яму не зусім па душы, але гэтага патрабуе навучальная праграма;

- уседлівасць - здольнасць на працягу вызначанага часу ўважліва слухаць дарослага і выконваць заданні, не адцягваючы ўвагу на пабочныя справы і прадметы.

Пазнавальная гатоўнасць дзіцяці да школы.

Дадзены аспект азначае, што будучы першакласнік павінен валодаць вызнача­ным комплексам ведаў і ўменняў, якія спатрэбяцца для паспяховага навучання ў школе.

Такім чынам, што павінна ведаць і ўмець дзіця ў шэсць-сем год?

1) Увага.

- Займацца якой-небудзь справай, не адцягваючы  ўвагу, на працягу дваццаці-трыццаці хвілін.

- Знаходзіць падабенствы і адрозненні паміж прадметамі, малюнкамі.

- Умець выконваць працу па ўзоры, напрыклад, дакладна  перадаваць на сваім лісце паперы ўзор, капіраваць рухі чалавека і гэтак далей.

- Лёгка гуляць у гульні на ўважлівасць, дзе патрабуецца хуткасць рэакцыі. Напрыклад, называйце жывую істоту, але перад гульнёй абмяркуйеце правілы: калі дзіця пачуе  назву хатняй жывёлы, то яно павінна пляснуць у ладкі, калі дзікай - пас­тукаць нагамі, калі птушкі - памахаць рукамі.

2) Матэматыка.

- Лічбы ад 0 да 10.

- Прамы лік ад 1 да 10 і зваротны лік ад 10 да 1.

- Арыфметычныя знакі: "+ ", "-", "=".

- Дзяленне круга, квадрата напалам, на чатыры часткі.

- Арыентаванне ў прасторы і на лісце паперы: справа, злева, уверсе, унізе, над, пад, за  і т. п.

3) Памяць.

- Запамінанне 10-12 малюнкаў.

- Пераказ  па памяці вершыкаў, скарагаворак, прыказак, прымавак,  казак і да т.п.

- Пераказванне  тэксту з 4-5 сказаў.

4) Мысленне.

- Заканчваць сказ, напрыклад, "Рака шырокая, а ручай…", "Суп гарачы, а кампот…" і т. п.

- Знаходзіць лішняе слова ў  групе слоў, напрыклад, "стол, стул, ложак, боты, крэсла", "ліса, мядзведзь, воўк, сабака, заяц" і т. д.

- Вызначаць паслядоўнасць падзей: што - спачатку, а што - пасля.

- Знаходзіць неадпаведнасці ў малюнках, вершах-небыліцах.

- Складаць пазлы без дапамогі дарослага.

- Скласці з паперы разам з дарослым, просты прадмет: лодачку, караблік.

5) Дробная маторыка.

- Правільна трымаць у руцэ ручку, аловак, пэндзаль і рэгуляваць сілу іх націску пры пісьме і пры маляванні.

- Размалёўваць прадметы і штрыхаваць іх, не выходзячы за контур.

- Выразаць нажніцамі па лініі, намаляванай на паперы.

- Выконваць аплікацыі.

6) Маўленне.

- Складаць сказы з некалькіх слоў, напрыклад:  котка, двор, ісці, сонечны зай­чык, гуляць.

- Разумець і тлумачыць сэнс прыказак.

- Складаць складнае апавяданне па малюнку і серыі малюнкаў.

- Выразна расказваць вершы з правільнай інтанацыяй.

- Адрозніваць у словах літары і гукі.

7) Навакольны свет.

- Ведаць асноўныя колеры;  хатніх і дзікіх жывёл, птушак, дрэвы, грыбы, кветкі, гародніну, садавіну і гэтак далей.

- Ведаць поры года, з'явы прыроды;  пералётных птушак і птушак,  якія зімуюць; месяцы, дні тыдня; свае прозвішча, імя і імя па бацьку;  імёны сваіх бацькоў і месца іх працы, свой горад, адрас.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.