ПРЫЁМ, ПЕРАВОД І АДЛІЧЭННЕ ВЫХАВАНЦАЎ
Прыём выхаванцаў у дзяржаўную ўстанову адукацыі "Зарэчанскі дзіцячы сад Рагачоўскага раёна" ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў ім свабодных месцаў і на падставе:
- Заявы законнага прадстаўніка выхаванца.
- Накіравання ва ўстанову дашкольнай адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі.
- Медыцынскай даведкі аб стане здароўя.
- Прыём асоб ва ўстанову дашкольнай адукацыі афармляецца загадам кіраўніка ўстановы дашкольнай адукацыі.
- Камплектаванне груп установы дашкольнай адукацыі і перавод выхаванцаў з адной групы ў іншую ажыццяўляюцца штогод на пачатак навучальнага года (1 верасня).
- Камплектаванне ўстановы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пералікам медыцынскіх паказанняў і (або) супрацьпаказанняў для атрымання адукацыі, якія зацвярджаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
- Напаўняльнасць груп ва ўстанове дашкольнай адукацыі вызначаецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
- Перавод выхаванца ў іншую ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца:
- па ініцыятыве законнага прадстаўніка выхаванца (пры наяўнасці месцаў ва ўстанове);
- у выпадках спынення дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі са згоды законнага прадстаўніка выхаванца.
- У выпадку ненаведвання выхаванцам установы дашкольнай адукацыі па ўважлівых прычынах месца за ім захоўваецца на працягу шасці месяцаў.
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
25 ліпеня 2011 г. № 150