Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

А Вы гатовы да ацяпляльнага сезона?

Дата: 19 октября 2022 в 19:00

З пачатку года на Рагачоўшчыне адбыліся 35 пажараў, на якіх загінулі 3 чалавекі. З пахаладаннем, як правіла, назіраецца рост пажараў з прычыны парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі або ўладкаванні печаў у прыватных жылых дамах і лазнях. "Пячных" пажараў ужо зарэгістравана шэсць, а наперадзе - ацяпляльны сезон.
Як адзначаюць спецыялісты, там, дзе ёсць гаспадарскі падыход, там рызыка ўзнікнення пажару з-за пячнога ацяплення зведзена да мінімуму, і адразу ж акцэнтуюць увагу, што, калі печ няспраўная, мае расколіны, эксплуатаваць яе нельга. Аднак такія выпадкі неадзінкавыя і, як правіла, заканчваюцца яны агністымі НС. Нагадваюць работнікі МНС і аб абароне гаручага ўчастка падлогі перад топачнай адтулінай, для гэтага выкарыстоўвайце негаручы матэрыял шырынёй не менш як 0,5 метра і даўжынёй не менш як 0,7 метра. Не забывайце размяшчаць гаручыя рэчывы і матэрыялы, напрыклад, ахапак дроў, на ім не дапушчаецца.
З пачаткам ацяпляльнага сезона паступаюць ратавальнікам паведамлення і аб шпіталізацыі людзей з апёкамі, прычынай якіх становіцца неасцярожнасць пры распальванні печы, а дакладней, прымяненне гаручых і лёгкіх на загаранне вадкасцяў, што катэгарычна забаронена рабіць. Гэта ж датычыцца і пакідання адкрытай топкі печы, што можа прывесці да выпадзення вуглёў і загарання.
Памятайце, што перш, чым прапаліць печ, пасля перапынку, трэба абавязкова правесці ачыстку коміна ад сажы. Попел, вуглі і дзындра, выдаленыя з печаў, павінны быць пралітыя вадой да іх поўнага згасання.
Таксама ратавальнікі зважаюць, што і пры эксплуатацыі неабходна сачыць за печчу: не дапушчаць яе перакалу і сканчаць топку толькі пасля поўнага прагарання вуглёў, каб пазбегнуць атручванні ўгарным газам.
Выконваючы гэтыя нескладаныя правілы, вы зможаце засцерагчы сваё жыллё і жыццё блізкіх! Не папаўняйце спіс тых, хто па ўласнай халатнасці трапляе ў зводку ратавальнікаў. І памятайце, што найболей надзейным сродкам ранняга выяўлення пажару з'яўляецца аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Яго ўстаноўка дазволіць выратаваць людзей і прадухіліць матэрыяльную шкоду.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.