Стань бліжэй да бяспекі: усталюй мабільнае прылажэнне «МНС Беларусі: дапамога побач»
Карыстальнікі смартфонаў і планшэтаў могуць спампаваць абноўленую версію прылажэнне "МНС Беларусі: дапамога побач".
Прылажэнне дапаможа імгненна знайсці інфармацыю аб дзеяннях у выпадку надзвычайнай сітуацыі. Яно таксама апавяшчае аб неспрыяльных і небяспечных прыродных з'явах праз убудаваную інтэрактыўную карту Беларусі. Акрамя апавяшчэння аб навальніцы, моцным ветры, ліўне і снезе, карыстальнікі змогуць адразу ўбачыць рэкамендацыі ратавальнікаў аб дзеяннях пры такіх абставінах.
Таксама прылажэнне змяшчае функцыю званка ў МНС "112" з магчымасцю карыстацкіх налад. Так, можна адначасова адправіць СМС або наладзіць трывожную кнопку на зададзены нумар, напрыклад, лекара або родным. Гэта дазволіць звязацца ў экстраных выпадках з патрэбным чалавекам, што асабліва важна для людзей з рознымі захворваннямі. У апошняй версіі прыкладання рэалізаваны пошук, ёсць магчымасць праверыць атрыманыя веды ў тэстах, прачытаць артыкулы ў раздзеле "Энцыклапедыя". Можна паўдзельнічаць у рэйтынгу МНС на праходжанне тэстаў і адправіць каардынаты, калі раптам згубіліся ў лесе.
Прылажэнне спатрэбіцца ўсім уладальнікам смартфонаў або планшэтаў, бо кожны з нас павінен быць у курсе неспрыяльных прагнозаў надвор'я або мець пад рукой інфармацыю, як дзейнічаць у любой няштатнай сітуацыі.