Асноўнымі напрамкамі дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе з'яўляюцца:
павышэнне даступнасці і варыятыўнасці адукацыі з улікам адукацыйных патрэб выхаванцаў;
забеспячэнне здароўезберагальнага адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі на аснове міжведамаснага ўзаемадзеяння;
стварэнне развіццёвага прадметна-прасторавага асяроддзя, якое забяспечвае ў тым ліку задавальненне асаблівых адукацыйных патрэб выхаванцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (далей – АПФР);
удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу, забеспячэнне яго карэкцыйнай накіраванасці пры рабоце з асобамі з АПФР.
Задачы дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі "Зарэчанскі дзіцячы сад Рагачоўскага раёна" на 2024/2025 навучальны год:
Забяспечыць сістэму працы па выхаванні маральна-патрыятычных пачуццяў у дзяцей дашкольнага ўзросту праз далучэннеіх да культурных і духоўных каштоўнасцей свайго народа, любові да роднага краю, да сваёй Радзімы ў спецыяльна-арганізаванай інерэгламентаванай дзейнасці.