РЭЖЫМ ПРАЦЫ: панядзелак – пятніца: 7.00 – 17.30
ВЫХАДНЫЯ ДНІ: субота - нядзеля
У адпаведнасці з Палажэннем аб заснаванні дашкольнай адукацыі (зацверджанай Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 04.08.2022 № 230) установа дашкольнай адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, статутам установы дашкольнай адукацыі.
Прадметам дзейнасці дзяржаўнай установы адукацыі "Зарэчанскі дзіцячы сад Рагачоўскага раёна" з'яўляецца навучанне і выхаванне дзяцей ранняга і дашкольнага ўзросту.
Асноўныя задачы дзяржаўнай установы адукацыі "Зарэчанскі дзіцячы сад Рагачоўскага раёна":
- ахова жыцця і ўмацаванне фізічнага і псіхічнага здароўя выхаванцаў;
- забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і запатрабаваннямі;
- фарміраванне ў выхаванцаў маральных норм, кампетэнцый, неабходных для набыцця сацыяльнага досведу;
- падрыхтоўка да працягу адукацыі;
- аздараўленне.
Асноўнай функцыяй дзяржаўнай установы адукацыі "Зарэчанскі дзіцячы сад Рагачоўскага раёна" з'яўляецца стварэнне ўмоў для:
- навучання і выхавання, ранняй сацыялізацыі выхаванцаў; асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі дома для выхаванцаў, якія па медыцынскіх паказаннях пастаянна не могуць наведваць установу дашкольнай адукацыі;
- атрымання адукацыі выхаванцамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі; фізічнага, сацыяльна-маральнага, асобаснага, пазнавальнага, маўленчага і эстэтычнага развіцця выхаванцаў;
- фарміравання ў выхаванцаў грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, асноў патрыятызму, традыцыйных каштоўнасных установак;
- далучэння выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей і сучасных традыцый; развіцця ў выхаванцаў агульных і спецыяльных здольнасцей да розных відаў дзейнасці і творчасці;
- выяўлення і развіцця індывідуальных схільнасцей выхаванцаў і іх інтэлектуальна-творчага патэнцыялу; забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;
- арганізацыі харчавання і аказання медыцынскай дапамогі, пражывання (пры неабходнасці) выхаванцаў;
- забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі выхаванцаў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі.
Мы рады вітаць вас на афіцыйным сайце дзяржаўнай установы адукацыі
"Зарэчанскі дзіцячы сад Рагачоўскага раёна"
Наш сайт створаны з мэтай зрабіць дзейнасць нашай установы дашкольнай адукацыі больш адкрытай для шырокай аўдыторыі. На яго старонках кожны з вас знойдзе для сябе нямала карыснай і цікавай інфармацыі. Навіны дзіцячага сада вы гэтак жа можаце знайсці ў нашым Telegram-канале, а таксама на старонцы ў сацыяльнай сетке Instagram. Будзем рады ўсім, хто пажадае падзяліцца вопытам у выхаванні дашкольнікаў. Мы пастараемся адказаць на ўсе вашы пытанні, якія тычацца дзейнасці ўстановы.