Місія "Таямнічы космас" паспяхова завершана!

Дата: 10 апреля в 11:05
24 просмотра

На мінулым тыдні нашы юныя касманаўты здзейснілі неверагоднае падарожжа да зорак, прысвечанае 65-годдзю першага палётаў чалавека ў космас. Мы не проста даведаліся пра планеты і далёкія галактыкі — мы самі сталі даследчыкамі!

Што паспелі зрабіць за гэтыя дні:

• Сабралі цэлы касмічны флот у нашым Канструктарскім бюро.
• Паспяхова прайшлі ўсе выпрабаванні ў Цэнтры падрыхтоўкі - нашы хлопцы аказаліся самымі спрытнымі і хуткімі.
• Вывучылі карту сузор'яў і зладзілі сапраўдную Іншапланетную вечарынку.
Экіпаж дзіцячага сада вяртаецца на Зямлю, але мы ўжо плануем наступную займальную прыгоду. Да новых сустрэч на арбіце! 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.