Патрыятычнае выхаванне: "Знаёмства выхаванцаў з мінулым нашых продкаў"

Дата: 20 марта в 08:48
12 просмотров

У нашай установе адукацыі актыўна праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя патрыятычнаму выхаванню.

Сёння дзеці рознаўзроставых груп  наведалі "Беларускую хатку", дзе пазнаёміліся з прадметамі побыту людзей мінулага часу.

Экскурсія дазволіла дзецям не толькі ўбачыць, але і дакрануцца да ўнікальных экспанатаў, што спрыяла лепшаму разуменню традыцый і культуры нашага народа. У ходзе мерапрыемства дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні, такія як "Апрані ў беларускае адзенне" і "Збяры беларускі стол", якія дапамаглі развіць іх увагу, логіку і камандны дух.

Мы ўпэўнены, што такія сустрэчы спрыяюць фарміраванню ў дзяцей павагі да гісторыі і культуры сваёй краіны, а таксама дапамагаюць развіваць пачуццё гонару за сваю спадчыну.


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.