МНС нагадвае: "Не пакідайце дзяцей без нагляду"

Дата: 19 марта в 08:50
11 просмотров

Штогод вялікая колькасць дзяцей становяцца ахвярамі НС, па прычыне свайго няведання і легкадумнасці, а часцей за ўсё, з-за недагляду бацькоў. Дарослыя, якія пакідаюць дзяцей без нагляду на некалькі хвілін, проста не задумваюцца пра тое, што можа адбыцца бяда. А менавіта за гэтыя кароткія хвіліны здараюцца непапраўныя трагедыі.
Толькі ў Гомельскай вобласці з пачатку 2026 года ўжо адбылося 5 пажараў з прычыны свавольства дзяцей з агнём.

Паважаныя бацькі, прадухіліце дзіцячую свавольства з агнём:
- навучыце дзіця дзеянням пры пажары, пакажыце яму магчымыя выхады для эвакуацыі;
- навучыце дзіця не панікаваць і не хавацца ў выпадку пажару;
- не давярайце дзецям сачыць за электрапрыборамі, печамі і газавай плітой;
- хавайце ад дзіцяці запалкі, запальніцы і інш.;
- не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду;
- рэгулярна правярайце бытавую тэхніку на прадмет пашкоджанняў;
- растлумачце дзецям, што нельга карыстацца электрапрыборамі без дазволу дарослых.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.