Свята, прысвечанае Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь

Дата: 24 февраля в 19:12
9 просмотров

Сёння мы адзначылі цудоўнае свята, якое пачалося з атрымання ліста ад ваеннаслужачых. Яны запыталіся ў дзяцей, якім жа павінен быць сапраўдны салдат.

Разам з лістом яны пераслалі зоркі, а за кожнай зоркай хавалася цікавае заданне. Калі мы выконвалі заданні, атрымлівалі літару. 
У праграме свята былі вясёлыя гульні: мы гулялі ў святочны салют, разнакаляровыя флажкі і ладзілі пераправу! 
Не абышлося і без музычных нумароў: нашы дзяўчынкі падрыхтавалі задорныя частушкі, а ўсе разам мы спявалі песню пра Радзіму. 
Дзякуй усім удзельнікам за актыўнасць і добры настрой!
Гэта быў незабыўны дзень, які нагадаў нам пра важнасць абароны нашай краіны і пра тых, хто стаіць на варце міру! 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.