Маленькія чытальнікі Рагачоўшчыны

Дата: 10 февраля в 09:58
13 просмотров

У нашым дзіцячым садку адбылося сапраўднае свята паэзіі – 1 этап раённага літаратурнага конкурсу “Маленькія чытальнікі Рагачоўшчыны”. Асноўная тэма "Беларуская жанчына ласка, праца, прыгажосць".

Нашы маленькія ўдзельнікі вельмі стараліся: яны не проста вучылі вершы, а ўжываліся ў ролі, перадавалі эмоцыі і прымушалі нас то ўсміхацца, то заміраць ад захаплення. У зале панавала атмасфера творчасці і лёгкага хвалявання, бо для многіх гэта быў першы сур'ёзны выступ на публіцы!

Журы было няпроста выбраць пераможца, бо кожнае дзіцяці ўклала ў свой выступ часцінку душы. Ацэньваліся не толькі веданне тэксту, але і выразнасць, артыстызм і ўменне "трымаць" аўдыторыю. Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя дыпломы.

Вялікі дзякуй выхавацелям за падрыхтоўку дзяцей і бацькам за падтрымку нашых юных талентаў. Мы яшчэ раз упэўніліся, што ў кожным дзіцяці жыве маленькі артыст.

Да новых сустрэч у свеце літаратуры! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.