Навагодні ранішнік

Дата: 30 декабря 2025 в 18:14
14 просмотров

30 снежня ў рознаўзроставай групе ад 3 да 7 гадоў прайшоў чароўны Навагодні ранішнік, які пакінуў мора яркіх уражанняў і ўсмешак!

Мы доўга рыхтаваліся да гэтага дня: вучылі вершы, развучвалі вясёлыя танцы. Дзед Мароз і Снягурка прыйшлі да нас з віншаваннямі, і Марфушу ўзяць з сабой не забыліся. Разам з дзецьмі яны спявалі навагоднія песні, ад якіх рабілася цяпло на душы, вадзілі карагоды вакол елкі і гулялі ў гульні. Кульмінацыяй свята стаў момант уручэння падарункаў ад Дзеда Мароза. Вочы дзяцей свяціліся ад шчасця! 
Гэты ранішнік яшчэ раз даказаў, як важна ствараць для нашых дзяцей атмасферу цуду і свята. Бачыць іх шчырыя эмоцыі - лепшая ўзнагарода для ўсіх нас!
Дзякуй усім бацькам за дапамогу ў падрыхтоўцы касцюмаў і выдатны настрой! З надыходзячым Новым годам! Няхай ён прынясе шмат радасці і дабра ў кожны дом!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.