МНС нагадвае: "Бяспечны Новы год: рэкамендацыі ад выратавальнікаў"

Дата: 29 декабря 2025 в 14:38, Обновлено 29 декабря 2025 в 14:46
23 просмотра

Новы год - самае вясёлае і доўгачаканае свята. Але каб ён нічым не азмрочыўся, неабходна памятаць і выконваць правілы пажарнай бяспекі:

  • не ўпрыгожвайце ёлку крамніннымі і пластмасавымі цацкамі і не абкладвайце яе падстаўку ватай, асвятляйце ёлку электрагірляндамі толькі прамысловай вытворчасці;
  • будзьце асцярожныя, запальваючы бенгальскія агні, выкарыстоўваючы хлапушкі і васковыя свечкі ў памяшканні;
  • у месцах правядзення масавых навагодніх гулянняў імкніцеся трымацца далей ад натоўпу, каб пазбегнуць атрымання траўмаў;
  • будзьце ўмераныя пры ўжыванні алкаголю;
  • не пакідайце дзяцей без нагляду!

Будзьце асабліва асцярожныя пры выкарыстанні піратэхнікі.
У нашым відэа - важныя правілы бяспекі, якія варта выконваць пры звароце з піратэхнікай. Паглядзіце самі і падзяліцеся ім з блізкімі і сябрамі!

 

Шчаслівых і бяспечных свят!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.