Экалагічная акцыя "Гадзіна Зямлі-2025"

Дата: 28 марта 2025 в 16:48
21 просмотр

29 сакавіка 2025 года мільёны людзей па ўсім свеце прымуць удзел у міжнароднай экалагічнай акцыі "Гадзіна Зямлі". Асноўная задача акцыі - акцэнтаваць увагу на пытаннях кліматычных змяненняў, эканоміі энергіі і экалагічнай бяспекі.

У сотнях гарадоў свету ў 20: 30 па мясцовым часе на 60 хвілін згаснуць вокны дамоў і грамадскіх будынкаў, знікне падсвятленне славутасцяў.

Упершыню "Гадзіна Зямлі" прайшла ў 2007 годзе ў Аўстраліі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за два мільёны чалавек. Ужо на наступны год да акцыі далучыліся 35 краін свету. Рэспубліка Беларусь упершыню прыняла ўдзел у мерапрыемстве ў 2009 годзе.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя запрашае ўсіх жыхароў Рэспублікі далучыцца да акцыі "Гадзіна Зямлі – 2025" і ўнесці свой уклад у агульную справу – адключыць святло і іншыя не жыццёва важныя электрапрыборы на 60 хвілін з 20:30 да 21:30. Няхай гэтая гадзіна паслужыць сімвалам нашай агульнай адказнасці за лёс планеты і стымулам да больш актыўных дзеянняў па абароне навакольнага асяроддзя.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.