МНС нагадвае: "Выконвайце правілы пажарнай бяспекі"

Дата: 4 февраля 2025 в 11:48
36 просмотров

Учора, 3 лютага, каля поўдня ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары жылога дома па вуліцы загараднай у аграгарадку Забалацце. У выніку пажару пашкоджаны дах і столевае перакрыцце ў доме. Пацярпелых няма. Разгляданая версія прычыны пажару-парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад. 
 - Хочацца звярнуць увагу на тое, што пры эксплуатацыі пячнога ацяплення неабходна выконваць пэўныя правілы: ні ў якім разе не перекаливать печ. Рэкамендуецца тапіць печ 2-3 разы на дзень (пры неабходнасці) працягласцю не больш за 1,5 гадзіны. Пры гэтым інтэрвал паміж топкамі павінен складаць 3-4 гадзіны. Захаванне гэтых правілаў дапаможа пазбегнуць бяды, - звярнуўся да грамадзян начальнік Рагачоўскага падраздзялення па НС Андрэй Анушкевіч.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.