Нашы святы

Дата: 30 декабря 2024 в 17:38
57 просмотров

Новы год - самае любімае, добрае, казачнае свята, якое чакаюць у кожнай хаце, у кожнай сям'і. Новы год-гэта час чараўніцтва, усмешак і шчасця. У гэты час кожны верыць у казку, акунаецца ў атмасферу чагосьці незвычайнага, таямнічага, зачаравальнага і, несумненна, незабыўнага. Але ніхто так шчыра не чакае навагодняга цуду, чароўных ператварэнняў і прыгод, як нашы дзеці.

30 снежня весела і заўзята прайшоў навагодні ранішнік у рознаўзроставай групе ад 3 да 6 гадоў. Хлапчукі і дзяўчынкі акунуліся ў святочную атмасферу навагодніх прыгод, з радасцю сустрэлі самых доўгачаканых гасцей – Дзеда Мароза, Снегавіка і Карамельку. Гледачы трапілі ў навагоднюю казку і сталі яе непасрэднымі ўдзельнікамі. Навагодні ранішнік суправаджаўся навагоднімі песнямі і запальнымі танцамі ў выкананні дзяцей. Свята атрымалася, вясёлым і цікавым.
 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.