ДАІ нагадвае: "Дзіця - галоўны пасажыр"

Дата: 17 декабря 2024 в 14:57, Обновлено 17 декабря 2024 в 15:00
59 просмотров

З 18 па 24 снежня 2024 года на тэрыторыі Рагачоўскага раёна праводзіцца прафілактычная акцыя «ДЗІЦЯ – ГАЛОЎНЫ ПАСАЖЫР!»

     Мэта прафілактычнай акцыі - скараціць колькасць ДТЗ з удзелам непаўналетніх пасажыраў і прывіць дарослым удзельнікам дарожнага руху добрасумленны падыход да бяспекі дзяцей.
     Супрацоўнікамі ДАІ будзе арганізавана правядзенне інфармацыйна-тлумачальнай работы па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму сярод насельніцтва і рэйдавых мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне і спыненне парушэнняў правіл перавозкі ў транспартных сродках непаўналетніх пасажыраў.
   Перад пачаткам руху вадзіцель абавязаны пракантраляваць, ці прышпіліліся пасажыры, і абавязкова прышпіліцца сам.
         Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае аб выкананні наступных патрабаванняў ПРАВІЛ ДАРОЖНАГА РУХУ пры перавозцы дзяцей:
Згодна з пунктам 178 ПДР, перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, ажыццяўляецца з выкарыстаннем:
• дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, – ва ўзросце да пяці гадоў;
• дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (БУСТЭРАЎ, СПЕЦЫЯЛЬНЫХ ПАДУШАК ДЛЯ СЯДЗЕННЯ, ДАДАТКОВЫХ СЯДЗЕННЯЎ), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, – ва ўзросце.
     Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да дванаццаці гадоў без выкарыстання дзіцячых утрымлівальных прылад, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі. Але, у любым выпадку, дзіця павінна быць прышпілена рамянём бяспекі!
     Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе ўсім вадзіцелям блакіраваць дзверы і шыбы ў транспартным сродку, каб у дзіцяці не было магчымасці іх адчыніць!


Паважаныя дарослыя ўдзельнікі дарожнага руху!

Выразна выконвайце ўсе патрабаванні ПДР, паказваючы годны прыклад сваім дзецям. Не будзьце халатныя і абыякавыя да пытання дзіцячай бяспекі - перавозіце дзяцей у дзіцячых утрымлівальных прыладах, выконваючы правілы. Дык вы забяспечыце свайму дзіцяці бяспечнае дзяцінства і захавайце яму здароўе і жыццё!

 Аддзел Дзяржаўтаінспекцыі Рагачоўскага РАУС

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.