-
- Телефоны доверия
- Критерии социально опасного положения несовершеннолетнего
- Нормативная правовая документация
- План работы Савета
- Региональная карта помощи несовершеннолетним, пострадавшим от сексуального насилия или эксплуатации Гомельской области
- Памятка па прадухіленню сэксуальнага гвалту над дзецьмі
-
- Прыгожыя месцы Беларусі
- Славутасці Беларусі
- Віртуальныя музеі
- Славутыя месцы Гомельскай вобласці
- Беларуская культура
- Прырода Беларусі
- Вядомыя беларусы
- Такі прыгожы Рагачоў
- Беларускія святы
- Размаўляй па беларуску
- Маршрут выхаднога дня в.Сялец
- Маршрут выхаднога дня "Наведванне брацкай магілы ў в.Станькоў"
Навагодні ранішнік
30 снежня ў рознаўзроставай групе ад 3 да 7 гадоў прайшоў чароўны Навагодні ранішнік, які пакінуў мора яркіх уражанняў і ўсмешак!
Мы доўга рыхтаваліся да гэтага дня: вучылі вершы, развучвалі вясёлыя танцы. Дзед Мароз і Снягурка прыйшлі да нас з віншаваннямі, і Марфушу ўзяць з сабой не забыліся. Разам з дзецьмі яны спявалі навагоднія песні, ад якіх рабілася цяпло на душы, вадзілі карагоды вакол елкі і гулялі ў гульні. Кульмінацыяй свята стаў момант уручэння падарункаў ад Дзеда Мароза. Вочы дзяцей свяціліся ад шчасця!
Гэты ранішнік яшчэ раз даказаў, як важна ствараць для нашых дзяцей атмасферу цуду і свята. Бачыць іх шчырыя эмоцыі - лепшая ўзнагарода для ўсіх нас!
Дзякуй усім бацькам за дапамогу ў падрыхтоўцы касцюмаў і выдатны настрой! З надыходзячым Новым годам! Няхай ён прынясе шмат радасці і дабра ў кожны дом!
Телефон: +375233941320
Email: zarechie_sad@rogachev.gov.by