Дзень Перамогі ў дзіцячым садзе!

Дата: 7 мая в 17:05, Обновлено 9 мая в 09:50
15 просмотров

7 мая 2026 года ў нас адбылося цудоўнае свята, прысвечанае Дню Перамогі!

Сёння ў нашай ўстанове адукацыі  было арганізаванна свята, прысвечанае Дню Перамогі.

Надвор'е было проста выдатным, і мы правялі незабыўны дзень у атмасферы радасці і адзінства.
Свята было насычана дзеяннямі.
Першае заданне — дзецям трэба было размінаваць поле і знайсці "міны". Гэта было вельмі весела!
Пасля гэтага нас чакала эстафета, у якой хлопчыкам і дзяўчынкам трэба было данесці пасланне праз паласу перашкод. 
Дзеці таксама адгадвалі загадкі, і за кожнае выкананае заданне атрымлівалі частку выявы. 
У канцы квэста яны сабралі ўсе часткі і стварылі прыгожую карціну! 
Не абышлося і без музычнага выступлення — нашы дзеці спявалі  песню пра Радзіму і, вядома ж, знакамітую "Кацюшу".

Разам мы зрабілі гэты дзень асаблівым!
 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.