1 мая - Свята Працы

Дата: 1 мая в 14:18, Обновлено 3 мая в 12:20
22 просмотра

У Рагачове адбыўся ўрачысты сход, прымеркаваны да свята 1 Мая - Дня працы. Падчас мерапрыемства, на якім ушаноўвалі найлепшых работнікаў рэгіёну. Сярод іх апынулася Лісіменка Марына Іванаўна, выхавацель дашкольнай адукацыі, член прафсаюзнага камітэту.

Больш за 30 гадоў Марына Іванаўна прысвяціла адукацыі, праходзячы гэты шлях дастойна і ўпэўнена. 17 з іх яна была апорай для калектыву, узначальваючы пярвічную прафсаюзную арганізацыю ДУА "Зарэчанскі дзіцячы сад Рагачоўскага раёна". Калегі шануюць яе за спагадлівасць, мудрасць і рэдкі дар - бачыць за лічбамі і дакументамі жывых людзей, заўсёды знаходзячы правільныя словы і рашэнні. Марына Іванаўна - прыклад таго, як можна шчыра любіць сваю працу і аб'ядноўваць аднадумцаў. Шчыра віншуем!!! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.