МНС нагадвае: "Што рабіць у выпадку паводак?"

Дата: 4 марта в 12:06
7 просмотров

У мэтах мінімізацыі наступстваў рэкамендуем насельніцтву, якое пражывае на патэнцыйна затапляемых тэрыторыях, правесці простыя супрацьпаводкавыя мерапрыемствы (з выкананнем мер бяспекі), у тым ліку:
Ачысціць тэрыторыю дома ад снегу і лёду;
Ачысціць дрэнажныя і сцёкавыя канавы ад смецця, галінак, лёду;
Забяспечыць адвод адталых вод з замкнёных паніжэнняў шляхам прылады водаадводных разор (канаў);
Пры неабходнасці збудаваць з падручных матэрыялаў найпростыя перашкоды для вады;
Прыбраць з падворка тое, што можа пацярпець ад вады, каштоўныя і патрэбныя рэчы перанесці на гарышча або верхнія паверхі.


 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.