МНС нагадвае: "За бяспеку разам"

Дата: 4 марта в 11:56
7 просмотров

7 сакавіка на Рагачоўшчыне стартуе рэспубліканская акцыя "За бяспеку разам»

Работнікі Рагачоўскага раённага аддзела па НС сумесна з суб'ектамі прафілактыкі правапарушэнняў правядуць тлумачальную работу з грамадзянамі, надаўшы асаблівую ўвагу адзінокім і адзінока пражываючым пажылым людзям, інвалідам, сем'ям, у дачыненні да якіх прынята рашэнне аб прызнанні наяўнасці крытэрыяў і паказчыкаў сацыяльна небяспечнага становішча, грамадзянам, якія выкарыстоўваюць сваё жыллё для распівання спіртных напояў, а таксама збору асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Абследуюць іх дамы на прадмет пажарнай бяспекі, правядуць гутаркі ў працоўных калектывах, на сельскіх сходах.

Важна: у рамках акцыі кожны жадаючы можа звярнуцца ў Рагачоўскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану свайго жылля.
 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.