Зіма-час добрых спраў

Дата: 5 февраля в 18:59
9 просмотров

З надыходам халадоў птушкам становіцца ўсё цяжэй знаходзіць харчаванне. Кароткі светлавы дзень і снежнае покрыва ператвараюць пошук ежы ў сапраўднае выпрабаванне. Але мы можам ім дапамагчы!

Запрашаем усіх далучыцца да нашай штогадовай акцыі "Зрабі кармушку - пакармі птушку".

Чым карміць?
• Насенне сланечніка (несмажаныя!)
• Гарбузовае насенне
• Кавалачкі несалёнага сала (для сінічак)
Нельга: хлеб, салёнае сала, смажанае і сапсаванае зерне
Маленькая добрая справа можа выратаваць нечае жыццё. Давайце саграваць гэты свет клопатам разам!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.