Дзень здароўя

Дата: 8 января в 21:07, Обновлено 8 января в 21:13
22 просмотра

8 студзеня у дзіцячым садзе прайшоў Дзень здароўя.

Раніцай нашых маленькіх выхаванцаў чакалі захапляльныя фізічныя перашкоды, якія яны пераадольвалі з радасцю і азартам, каб увайсці ў сваю групу. Затым дзеці з задавальненнем выконвалі зарадку пад музыку, напаўняючы залу энергіяй і смехам.  Малодшыя выхаванцы тварылі сапраўдныя цуды: яны варылі кампот з садавін і ягад. Гулялі ў цікавую гульню, дзе знаходзілі гародніну па іх ценях.  Гэта не толькі развівала іх уважлівасць, але і знаёміла з карыснымі прадуктамі. Нас наведалі чараўнічыя госці — Лясавічок і Баба Яга!  Дзеці з захапленнем расказвалі Лясавічку пра тое, якая адзенне патрэбна для заняткаў спортам.  Разам яны адкрылі чараўнічы скарб, поўны сюрпрызаў. Баба Яга даведалася назвы спартыўнага інвентару , і гэта стала сапраўдным адкрыццём для ўсіх! Свята прайшло весела і актыўна, пакінуўшы ў сэрцах дзяцей яркія ўражанні і жаданне займацца спортам!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.