Агульны бацькоўскі сход

Дата: 22 декабря 2025 в 19:18, Обновлено 23 декабря 2025 в 16:21
20 просмотров

22 снежня адбыўся агульнасадавы бацькоўскі сход, пры ўдзеле участковага інспектара ІСН Жанны Борыкавай, інспектара сектара прапаганды і сувязяў з грамадзянамі РАНС Міхала Калтунова, медсястры Зарэчанскай ААП Марыны Арланавай.

Быў разгледжаны шэраг актуальных і важных пытанняў, якія датычацца бяспекі і здароўя нашых дзяцей:
1. Пажарная бяспека ў побыце: нагадалі аб неабходнасці строгага захавання правіл пажарнай бяспекі напярэдадні свят і ў зімовы перыяд, выкарыстання АПІ. 
2. Безнагляднасць непаўналетніх: асаблівую ўвагу ўдзялілі недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду ў час Навагодніх канікулаў і мерам па забеспячэнню бяспекі дзяцей па-за тэрыторыяй дзіцячага сада, неабходнасць выкарыстання светаадлюстравальных элементаў у цёмны час сутак. 
3. Здаровы лад жыцця: абмеркавалі ролю бацькоў у фармаванні ў дзяцей карысных звычак і важнасць асабістага прыкладу ў пытаннях ЗЛЖ.
Дзякуем усім удзельнікам за актыўную пазіцыю і канструктыўны ўдзел у абмеркаванні!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.