Фотачэлендж "Рэтрапогляд на Новы год"

Дата: 12 декабря 2025 в 13:59, Обновлено 13 декабря 2025 в 14:04
31 просмотр

Калектыў Зарэчанскага дзіцячага сада Рагачоўскага раёна актыўна падключыўся да фотачэленджа.

Калі наступаў гэты чароўны час, свет навокал ператвараўся ў казку.
З маленства чакалі навагоднюю ноч, калі дом напаўняўся водарам ёлкі, а ў паветры адчувалася радаснае хваляванне.
Як жа было прыемна збіраць сям’ю вакол святочнага стала, дзе нас чакалі смачныя стравы і салодкія прысмакі.
А потым, калі зазвоняць куранты, мы з захапленнем разрываем паперу на падарунках, смяёмся і абменьваемся пажаданнямі
Сёння, глядзячы на нашы ўспаміны, хочацца захаваць гэтую магію для наступных пакаленняў.
Няхай кожны Новы год будзе напоўнены шчырасцю, радасцю і любоўю!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.