Акцыя МНС: "Бяспечны Новы год!"

Дата: 8 декабря 2025 в 15:26
15 просмотров

Пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўм у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да свят, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі.

Папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі з падобнымі наступствамі - мэта рэспубліканскай акцыі "Бяспечны Новы год!". Яна стартуе 15 снежня і працягнецца да 7 студзеня 2026 года.
Работнікі МНС правядуць прафілактычныя мерапрыемствы з навучэнцамі школ, а таксама арганізуюць інтэрактыўныя навучальныя пляцоўкі ў магазінах "Еўраопт" і "Вітаем". У час правядзення акцыі асаблівая ўвага будзе ўдзелена правілам выкарыстання піратэхнікі, паводзін на вадаёмах у зімовы перыяд і бяспецы ў час зімовых канікул.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.