Прафілактычнае мерапрыемства ад МНС

Дата: 4 ноября 2025 в 09:27
6 просмотров

У Рагачове пройдзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Інтэрнат без пажару»

З 4 па 9 лістапада ў карпусах інтэрната па вуліцы Набярэжнай у Рагачове пройдзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства «Інтэрнат без пажару».
Мерапрыемства будзе накіравана на павышэнне ўзроўню ведаў жыхароў інтэрната ў пытаннях пажарнай бяспекі і падрыхтоўцы да дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.
Ратавальнікі наведаюць пакоі грамадзян, праінфармуюць аб правілах пажарнай бяспекі, нагадаюць аб небяспецы курэння ў ложку, пакіданні дзяцей без нагляду і правільнасці дзеянняў у выпадку ўзнікнення НС.
Падраздзяленні РАНС правядуць практычную адпрацоўку пры тушэнні пажару ў будынку інтэрната і дзеянняў персаналу пры яго ўзнікненні.
Мэта - дастукацца да кожнага і нагадаць: выкананне простых правілаў можа выратаваць жыццё. 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.