МНС нагадвае : "Дом без пажару"

Дата: 22 октября 2025 в 10:45, Обновлено 22 октября 2025 в 11:39
28 просмотров

З 23 па 27 кастрычніка на тэрыторыі Ціхінічскага сельсавета пройдзе спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства "Дом без пажару".

Мерапрыемства ахопіць усе населеныя пункты Ціхінічскага сельсавета і будзе накіравана на зніжэнне рызыку пажараў у жылым фондзе і гібелі людзей ад іх.
Ратавальнікі наведаюць дамы грамадзян, праінфарміруюць аб правілах пажарнай бяспекі, нагадаюць аб небяспецы курэння ў ложку, пакіданні дзяцей без нагляду і важнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
Асаблівая ўвага – адзінокім грамадзянам, інвалідам і шматдзетным сем'ям.
Галоўныя прычыны вогненных здарэнняў – неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнні пры эксплуатацыі электрасетак і пячнога ацяплення.
Мэта - дастукацца да кожнага і нагадаць: выкананне простых правілаў можа выратаваць жыццё.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.