Музычна-спартыўнае свята "Сэрца нашым мамам, любоў нашым татам!"

Дата: 21 октября 2025 в 19:31, Обновлено 21 октября 2025 в 19:38
22 просмотра

У нашым садку прайшло цудоўнае свята, прысвечанае самым важным людзям у нашым жыцці — нашым мамам і татам! Гэта музычна-спартыўнае мерапрыемства стала сапраўдным святам любові і адзінства, дзе кожны мог праявіць свае таленты і актыўна ўдзельнічаць у конкурсах.

Свята пачалося з яркіх музычных нумараў, падрыхтаваных нашымі дзецьмі.
Пасля музычнай часткі свята мы перайшлі да актыўных спартыўных гульняў. Дзеці і бацькі падзяліліся на каманды і прынялі ўдзел у розных эстафетах і конкурсах. Усе спаборнічалі ў спрытнасці і хуткасці.
Нашае свята таксама стала завяршаючым акордам тыдня бацькоўскай любові.
Гэта свята пакінула добрыя ўражанні ў сэрцах усіх удзельнікаў. Мы ўдзячныя ўсім, хто прыйшоў і зрабіў гэты дзень такім асаблівым! 
Няхай любоў і клопат пра блізкіх заўсёды будуць у нашым сэрцы!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.