Дзень вёскі "Зарэчча збірае сяброў"

Дата: 27 июля 2025 в 09:50, Обновлено 30 июля 2025 в 10:17
20 просмотров

Дзень вёскі - гэта заўсёды нагода сабрацца ўсім разам, пагутарыць, успомніць гісторыю свайго краю, адчуць сябе часткай вялікай і дружнай абшчыны. Гэта дзень яднання, радасці і незабыўных уражанняў, які надоўга застаецца ў памяці кожнага жыхара!

26 ліпеня 2025 адбылося такое свята ў аграгарадку Зарэчча.
Старшыня Старасельскага сельвыканкама Гурэвіч Я.К. павіншаваў усіх з гэтай знамянальнай падзеяй. Былі адзначаны доўгажыхары і самыя маленькія, сем'і-юбіляры і перадавікі вытворчасці, а таксама людзі, якія прысвяцілі шмат гадоў свайго прафесійнага жыцця любімай вёсцы. 
Сярод іх і наша шаноўная Галіна Васільеўна Глушакова. Больш за 35 гадоў яна ўзначальвала дзіцячы сад, дарыла любоў і клапацілася аб кожным удзельніку адукацыйнага працэсу. Ад усяго сэрца, ад калектыва і, зразумела, ад нашых выхаванцаў мы хацелі б сказаць "Дзякуй", Галіна Васільеўна, за Вашу працу! 

Больш фотаздымкаў можна паглядзець у нашым Тэлеграм-канале

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.