-
- Телефоны доверия
- Критерии социально опасного положения несовершеннолетнего
- Нормативная правовая документация
- План работы Савета
- Региональная карта помощи несовершеннолетним, пострадавшим от сексуального насилия или эксплуатации Гомельской области
- Памятка па прадухіленню сэксуальнага гвалту над дзецьмі
-
- Прыгожыя месцы Беларусі
- Славутасці Беларусі
- Віртуальныя музеі
- Славутыя месцы Гомельскай вобласці
- Беларуская культура
- Прырода Беларусі
- Вядомыя беларусы
- Такі прыгожы Рагачоў
- Беларускія святы
- Размаўляй па беларуску
- Маршрут выхаднога дня в.Сялец
- Маршрут выхаднога дня "Наведванне брацкай магілы ў в.Станькоў"
МНС нагадвае: "Цыгарэта "забіла" чатыры чалавекі"
Самай распаўсюджанай прычынай узнікнення пажараў па-ранейшаму застаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём. З пачатку года ў раёне адбылося ўжо 24 такія пажары, больш за палову ад агульнай колькасці. На жаль, менавіта з гэтай прычыны большасць людзей атрымліваюць траўмы і гінуць у агні…
Калі канкрэтызаваць, то лідзіруючую пазіцыю ў неасцярожным абыходжанні з агнём займае курэнне. Адбылося ўжо 17 пажараў з пачатку года, на якіх загінулі 4 чалавекі. Статыстыка паказвае, што гэта абсалютная большасць у адносінах да агульнай колькасці загінуўшых у агні, прычым усе яны знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.
Сярод нас яшчэ шмат такіх грамадзян, якія ніяк не жадаюць разумець, што распіццё алкаголю і курэнне ў ложку прыводзяць да бяды. Яны не думаюць аб уласнай бяспецы і навакольных людзей. І зноў ратавальнікі будуць імчацца, каб выцягнуць з дыму і агню гора-чалавека і эвакуіраваць жыхароў з іншых кватэр, адзіная «віна» якіх - безадказныя суседзі, марнатраўцы жыцця.
Ратавальнікі нагадваюць: калі вы ведаеце аб фактах злоўжывання алкаголю і курэння ў ложку - паведаміце нам па нумары 3-43-67.
Телефон: +375233941320
Email: zarechie_sad@rogachev.gov.by