МНС нагадвае: "Вясновы пажар: смяротна небяспечная бестурботнасць!"

Дата: 6 мая 2025 в 11:53, Обновлено 7 мая 2025 в 11:56
26 просмотров

Вясновыя выпальванні і неасцярожнае спальванне смецця на прысядзібных участках уяўляюць сабою сур'ёзную пагрозу як для навакольнага асяроддзя, так і для здароўя людзей. З надыходам цяпла агонь, некантралюема разгараючыся, знішчае не толькі сухую расліннасць, але і жылыя і гаспадарчыя будынкі, траўміруе і забірае жыцці.

Толькі сёлета на тэрыторыі Гомельскай вобласці зарэгістравана больш за 900 узгаранняў у прыродных экасістэмах, агнём пашкоджана звыш 700 гектараў зямлі.
Хто вінаваты? Наша бестурботнасць! Ігнараванне правілаў пажарнай бяспекі - вось корань праблемы. Кінуты недакурак або неасцярожна разведзенае вогнішча могуць прывесці да катастрафічных наступстваў. Як паказвае практыка, вясновыя выпальванні становяцца асабліва небяспечнымі ва ўмовах сухога надвор'я і моцнага ветра, калі агонь можа імкліва распаўсюджвацца.
Кошт бестурботнасці высокая! Заканадаўства строга карае за падпалы: штрафы ад 10 да 30 базавых велічыняў. У выпадку прычынення асабліва буйнога ўрону магчыма крымінальная адказнасць. За развядзенне вогнішчаў у неўстаноўленым месцы таксама прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і штрафы да 12 базавых велічынь.
МНС папярэджвае:
• Не гуляйце з агнём!
• Не кідайце недакуркі і запалкі!
• Не разводзьце вогнішчы ў забароненых месцах!
• Пры пажары неадкладна тэлефануйце па нумарах 101 ці 112!
Каб не стаць героем стужак навін, не дапускайце бестурботнасці! Беражыце сябе і тых, хто жыве побач. Памятайце, што выкананне правілаў можа выратаваць жыцці і захаваць прыроду.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.