МНС нагадвае: "Электрапрыборы і бяспека: як пазбегнуць пажару"

Дата: 3 марта 2025 в 15:29
26 просмотров

Пажары небяспечныя не толькі стратай маёмасці, але і тым, што кожны год яны забіраюць сотні жыццяў па ўсёй краіне. Каб папярэдзіць магчымасць узгарання, трэба ведаць і выконваць асноўныя правілы пажарнай бяспекі.

Многія домаўладальнікі і кватэранаймальнікі ратуюцца ад холаду пры дапамозе розных электранагравальных прыбораў, нярэдка ўласнай вытворчасці. Менавіта гэтыя электрапрыборы, асабліва з адчыненымі спіралямі, усталяваныя ў непасрэднай блізкасці ад гаручых матэрыялаў, становяцца патэнцыйнымі крыніцамі пажараў, а часам і згубы людзей.
«У самаробных электрапрыборах, як правіла, няма прылад абароны ад перагрэву і кароткага замыкання. Дастаткова невялікага скачка напружання, каб адбылося ўзгаранне», - адзначаюць ратавальнікі.
Калі ў кватэры холадна, карыстайцеся выключна сертыфікаванай прадукцыяй, якая прайшла выпрабаванне, мае гарантыі. Нават калі абагравальнік набыты ў краме, уважліва азнаёмцеся з інструкцыяй і выконвайце правілы карыстання.
Каб усцерагчы сябе і сваю сям'ю ад пажару, неабходна выконваць правілы пажарнай бяспекі:
- прас варта размяшчаць толькі на негаручых паверхні;
- карыстайцеся сеткавымі фільтрамі, каб пазбегнуць узгарання з-за скокаў напругі ў сетцы;
- не выкарыстоўвайце электрапліткі і абагравальнікі старых канструкцый (з адкрытай спіраллю);
- не размяшчайце электрапрыборы каля лёгкаўзгаральных матэрыялаў.
У выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па тэлефоне 101 ці 112.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.